Купала

Купалле

А на Купалу
Рана сонца йграла,
На добрыя годы,
На цеплыя росы,
На хлебы-ураджаі..
Ой, рана-рана на Яна
Да хораша сонейка гуляла,
І зямля стагнала з Купала,
Дарожка звінела ад песен…

У ноч з 6 на 7 ліпеня (23 - 24 чэрвеня) ў Беларусі адзначаецца адно з найбольш яскравых і паэтычных святаў - Купалле. Яго важнасць абумоўлена часам правядзення - днем летняга сонцастаяння. 

Першае ўпамінанне пра свята есць у Цвярскім летапісу пад 1175 г., у Іпацьеўскім летапісу ў запісу 1262 г. яно ўжо ўпамінаецца пад яго сучаснай назвай: "Литва изгнаша ездов на каноун Ивана дни на сама Коупаль". Як каляндарная дата сустракаецца назва Купалы ў старажытнабеларускіх граматах XIV ст.

У XIX -пачатку XXст. напярэдадні свята, вечарам моладзь наладжвала масавае шэсце па вуліцах вескі. Усе ўпрыгожвалі сябе зелянінай, дзяўчаты - вянкамі, падпярэзваліся палыном, запальвалі доўгія шасты і з песнямі, крыкамі, падыходзілі да кожнай хаты, запрашаючы ўсіх на Купалле.

У аснове ўсей купальскай абраднасці ляжыць пакланенне нашых прашчураў сонцу (агню), вадзе і расліннасці. Святкаванне Купалля звычайна адбывалася на традыцыйным рытуальным месцы, на якім вясковая абшчына яшчэ са старадаўніх часоў адзначала найбольш значныя падзеі. У розных рэгіенах рассялення беларусаў гэта магло быць узбярэжжа ракі ці возера, а калі побач не было вады, то выбіраліся які-небудзь паграк, невялікая палянка або проста ўскраіна гаю.

Паводле легендзе у купальскую ноч нiбы расцвітае кветка папараці, і той, хто яе адшукае, можа авалодаць усімі зeмнымі скарбамі: будзе багаты і шчаслівы, атрымае дар разумець мову звяроў, птушак, дрэў, раслін. Але здабыць яе вельмі цяжка: у самую поўнач, калі яна павінна раскрыцца, прыходзіць мацнейшая навальніца, зіхаціць бліскавіца, грыміць гром, і таму, хто асмельваецца сарваць кветку, здаюцца розныя пачвары, якія імкнуцца ўсяляк перашкодзіць задумам чалавека. A калi ўдавалася сарваць кветку, дык павінен быў не аглядваючыся ісці дадому і не звяртаць увагі ні на пагрозы, ні на зманлівыя абяцанні, якімі ведзьмы імкнуліся прымусіць чалавека азірнуцца. Інакш, кветка ў адзін момант прападзе.

У адным з купальскіх паданняў расказваецца пра хлопца, які выпадкова зачапіў на Купалле лапцем папараць-кветку і здзівіў усіх хатніх сваей празорлівасцю, бо стаў разумець мову прыроды. Але, як толькі ен разуўся, дзівосныя здольнасці зніклі. Здзіўленыя людзі пачалі аглядаць лапці, а адзін з іх схапіў кветку і ўцек. Па народных уяўленнях, папараць-кветка зацвітае на адно імгненне, пялесткі яе гараць як агенчыкі. Стаць уладаром яе вельмі цяжка, бо варожыя сілы увесь час ладзяць на шляху шукальнікаў кветкі шчасця непераадольныя выпрабаванні. Часцей за ўсе смяльчак гіне. Але без ўсякіх цяжкасцяў збірае гэтыя кветкі добры купальскі дзядок, кошык яго з кветкамі гарыць як жар. Калі раптам сустрэнішся з ім, трэба паслаць белы абрус, куды ен кіне кветку. Як мага хутчэй трэба схаваць яе пад скуру рукі, разрэзаўшы далонь…

Ну, а зёлкі, былінкі, травы ў купальскую ноч збіраюць наогул усе, што патрэбныя для выкарыстання – для вянкоў, лекаў і ежы, бо гэта лепшая іх пара.

Заканчвалася свята ўсеагульным купаннем у рацэ і пусканнем вянкоў на ваду, каб паваражыць аб сваей будучыні. Па тым, як будзе паводзіць сябе вянок, прадказвалі: калі ен адразу на дно пойдзе - не быць замужам у гэтым годзе, калі ж паплыве далека і роўна - быць шчаслівай у шлюбе.

 

Использована фотаграфия с сайта:  http://blog.onliner.by/2008/06/